Рыхтуемся да алімпіяды





Заданне 1. Спалучыце паронімы заспакаяльны – заспакоены – заспакойлівы з адпаведнымі ім словамі.
Максімальная колькасць балаў – 5.

Словы: вестка, дзіця, кроплі, лекі, пакупнік, пасажыр, песня, словы, сродкі, угаворы.
заспакаяльны

заспакоены

заспакойлівы


Заданне 2. Устанавіце адпаведнасць паміж тэрмінамі, якія прапаноўваліся ў 20-я гг., і іх сучаснымі варыянтамі. Адказ запішыце ў форме літарна-лічбавага спалучэння.
Максімальная колькасць балаў – 3 (0,5 за правільна вызначаную пару).

Тэрмін 20-ых гадоў ХХ ст.
Сучасны адпаведнік тэрміна
А. зельнік
1. гібрыд
Б. мяшанец
2. паразіт
В. прысваенне
3. гербарый
Г. чужаед
4. інтэрмедыя, інтэрлюдыя
Д. паміждзея
5. гармонія
Е. суладжванне
6. асіміляцыя
Правільны адказ:

Заданне 3. Аднавіце і запішыце літаратурныя формы слоў, якія ў дыялектным маўленні змяніліся пад уплывам узаемнай перастаноўкі гукаў у межах аднаго слова (метатэзы).
Максімальная колькасць балаў – 5
сыродаўка

жараванак

жорваны

ганавіцы

праківа́

Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж запазычанымі словамі і іх беларускімі адпаведнікамі, прыведзенымі ў “Беларуска-расійскім слоўніку” М. Байкова і С. Некрашэвіча (1925 г.). Адказ запішыце ў форме літарна-лічбавага спалучэння.
Максімальная колькасць балаў – 4 .
Запазычаныя словы
Адпаведнікі да запазычанняў са слоўніка М. Байкова і С. Некрашэвіча
А. індэкс
1. змеснік
Б. апельсін
2. дзівота
В. лібрэта
3. абеліск
Г. вастраслуп
4. азначнік

5. аранжык
Літарна-лічбавая адпаведнасць:

Заданне 5. Запішыце значэнне фразеалагізмаў. Укажыце, якія ўяўленні або з’явы рэчаіснасці ляжаць у іх аснове.
Максімальная колькасць балаў – 3 (за значэнне фразеалагізма – 0,5,
за тлумачэнне іх паходжання -  0,5).
1) адным мірам мазаны:__________________________________
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
2) вомегам вылазіць:_____________________________________
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
3) дарогу перабягаць:_____________________________________
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
 Заданне  6. Запішыце назоўнікі ў прапанаваных формах.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Назоўны склон, адз. лік
Родны склон, адз. лік
Родны склон, множны лік
выхавацелька


шасцярня


грэбень


рагавень


свердзел


Заданне 7. Запоўніце табліцу, аднавіўшы адносіны паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Фразеалагічны адпаведнік
Значэнне фразеалагізма

‘драмаць седзячы’
Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык.


‘вельмі даўно’
Ні села ні пала


‘невядома калі; ніколі’
Заданне 8. Назавіце спосаб утварэння прыведзеных слоў. Запішыце ўласныя прыклады, якія адпавядаюць вызначанай папярэдне словаўтваральнай мадэлі.
Максімальная колькасць балаў – 4.
Слова для аналізу
Спосаб словаўтварэння
Уласны прыклад па вызначанай мадэлі
знешне


знізу


зноў


змястоўна




Заданне 9. Запоўніце табліцу, указаўшы ролю слова калі і тып сказаў, у якіх яно ўжываецца.
Максімальная колькасць балаў – 6.
Сказ
Тып сказа
Роля слова калі
1. У той дзень, калі яны сустрэліся, зацвіла чаромха.

Злучальнае слова
2.

Складаназалежны з даданай дапаўняльнай

3. Яму было вядома, калі прывязуць новыя падручнікі


4.

Складаназалежны з даданай акалічнаснай умовы
Злучнік

Заданне 10. Складзіце з кожным словам па два сказы: у першым сказе ўжывайце слова ў ролі самастойнай часціны мовы, у другім – у ролі прыназоўніка.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Абапал, наперадзе, паблізу, упоперак, пасля.
_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 11. Дзеясловы апанаваць, апаніраваць, пасаваць, пасіраваць, параваць, парыраваць запішыце замест пропускаў ў адпаведнай форме ў наступныя сказы:
Максімальная колькасць балаў – 4.
1. Тонкія рысы твару неяк не _____________________ да такога дужага асілка, якім быў Андрэй. 2. Сваім хуткім наступленнем партызаны ___________________  ўдар ворагаў.
3. Штосьці на гэты раз стрымала Сашу, ___________________ яго звычайную рашучасць.4. Каб папярэдзіць падзенне або няшчасны выпадак падчас выступлення Вольгі на турніку, Максім уважліва   __________________ яе. 5.______________________ дысертацыю маладога даследчыка два вядомыя дактары філалагічных навук.
6. Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху. Ад сонца яна _________________, з пары робяцца хмары, з хмар робіцца дождж.7. Калі ж ___________________ ганчакі, воўк агрызнуўся, шчэрачы клыкі.8. Падчас гульні ў карты Юрка часта  ___________________.

Заданнне 12. Перакладзіце на беларускую мову. Словазлучэнні запішыце ў левы слупок, а спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, – у правы.
Максімальная колькасць балаў – 5.
       В зависимости от сведений, благодаря соседу, не обращать внимания на жару, в течение зимы, исходить из соображений, ответить на запрос, исходя из соображений, благодарить товарища, наподобие гриба, испытать беду.

Словазлучэнні
Спалучэнні слоў











Заданне 13. Складзіце са слоў сказы і аб’яднайце іх у тэкст. Запішыце. Вызначце і ўкажыце стыль тэксту.
Максімальная колькасць балаў – 6 (5 - за афармленне тэксту, 1- за стыль)
            Мова, слова, фраз…лагізм, прыка…ка, прымаўка, гэта, абагульнен…е, узв…лічэнне, апаф…з, урачыстасць, тры…мф, ч…лавечы, думка, які, здаўна, прыцяг…ваць, с…бе, увага, вучоны, усе, цікаўныя, людзі, спрабаваць, разабрацца, сутнасць, гэты, тварэнні, чалавечы, дух, ускрыць, механізмы, якія, рэгуляваць, жыц…ё, і, смерць, мова, працэс, функцыянавання, яна, асобныя, выразы, і, словы, зразумець, на, падстава, якія, заканамернасці, заснавана, сакральны, формула, які, прапускаць, адзін, значэнне, затрымліваючы іншыя.
___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 14. Суаднясіце словы і прыведзеныя значэнні.
Максімальная колькасць балаў – 3.
А) тэрцэт
Б) трыпціх
В) трылогія
Г) трыа
Д) дактыль
Е) амфібрахій

1) тры адносна самастойныя творы, якія аб’ядноўваюцца ў адзіны цыкл агульнасцю задумы, галоўных герояў, пераемнасцю сюжэта;
2) трохскладовая стапа, дзе націскным з’яўляецца першы склад;
3) трохрадкоўе;
4) ансамбль з трох выканаўцаў;
5) паэтычны твор з трох адносна самастойных вершаў;
6) трохскладовая стапа, дзе націскным з’яўляецца другі склад.
А = ___, Б = ___, В = ___, Г = ___, Д = ___, Е = ___.

Заданне 15. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя аўтара.
Максімальная колькасць балаў – 8 (1 бал за кожны правільны адказ).

З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся __________ жытоў і пшаніц,
З сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця Яго, -
Ты выткана. дзіўная родная мова.

Няма на зямлі таго шчасця і гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такіх ________, глыбокага мора
І гор, праз якія б ты не правяла
Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння
Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над _____________ і над песняй маёй, -
Над тым, што было і што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом ______________ у сэрцы сваім
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калі ж ападзе і развеецца дым
І нівы васкросшыя закаласяцца, -
Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,
Ізноў зазвініш ты у кожнай хаце,
_________________ дасі іх сярэбраны гром
І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.

НАЗВА ТВОРА:________________________________________
ПСЕЎДАНІМ:__________________________________________
САПРАЎДНАЕ ІМЯ АЎТАРА:____________________________


Комментариев нет:

Отправить комментарий