Беларуская літаратура, 11 клас


Вывучаем аповесць Васіля Быкава "Знак бяды"

Літаратурны дыктант

Васіль Быкаў “Знак бяды”

1.      Шмат у чым гэта аповесць – паваротны твор у спадчыне Васіля Быкава, бо вайна тут паказана вачыма _____________
2.      Аповесць была высока ацэнена: за яе Васіль Быкаў атрымаў___________________
3.      Галоўныя героі твора вельмі розныя па ______________
Пятрок - ___________________________
Сцепаніда - ________________________
4.      Сцепаніда пакутліва шукае адказу на наступныя пытанні: _________________________
5.      Сімвалічныя знакі бяды ў творы: _______________________
6.      Нішчыцца фашысцкімі прыхаднямі гаспадарка: ______________________________________
7.      У творы паказаны і свае фашысты-нелюдзі ____________________________, якіх узгадавала сама Савецкая ўлада.
8.      Найбольш агідны і ненавісны з іх ___________________, таму  што____________________________
9.      Каб выжыць, Пятрок ________________________________. Але нават і ён пачынае  ________________________________
10.  Вымененай на ___________________ бомбай Сцепаніда хацела _______________, каб _______________________________



Пытанні для аналізу:


  • Якая галоўная тэма гэтага твора? Ідэя?
  •   У чым асаблівасці кампазіцыі аповесці?
Пятрок. Вобраз героя.
  •  Які  ўзрост Петрака і як ён выглядае? 
  •  У беларускай літаратуры есць традыцыя ствараць вобразы музыкаў-выхадцаў з народа. Назавіце аўтараў, творы, а таксама раскажыце пра захапленне Петрака скрыпкай.
  •   Назавіце найбольш тыповыя рысы характару Петрака, якія ўласцівы ўсяму беларускаму народу.
  •  У сваіх творах Васіль Быкаў паўстае аўтарам, які шмат разважае над этычнымі праблемамі, вельмі актуальнымі сення. Сярод іх праблема духоўнага разбурэння. Пятрок таксама думае пра гэта. Пацвердзіце гэты тэзіс цытатай.
  •  Успомніце эпізод, у якім паказаны пратэст Петрака супраць прыгнятальнікаў.
Сцепаніда. Вобраз гераіні.
  •   Якімі словамі можна апісаць характар гэтай мужнай жанчыны.
  •    Як адносіцца Сцепаніда да мастацтва яе мужа?
  • Успомніце эпізод з аповесці, які сведчыць аб абвостраным пачуцці справядлівасці Сцепаніды.
  • Сцепаніда па-свойму змагаецца з ворагамі. Прывядзіце некалькі прыкладаў яе ўчынкаў, яе сваеасаблівай помсты.
  • Сцепаніда вырашыла закапаць бомбу ў зямлю. Чаму менавіта так яна здзейсніла сваю помсту?

  • Вызначальным, дамінавальным пры стварэнні галоўных вобразаў з’яўляецца прыём, характэрны для творчай манеры В. Быкава, — выпрабаванне героя экстрэмальнай сітуацыяй. У чым адметнасць выкарыстання гэтага прыёму пры стварэнні вобразаў Петрака і Сцепаніды? Праілюструйце гэту адметнасць прыкладамі з аповесці.
 
  • Як у аповесці паказана валоданне народам духоўнымі каштоўнасцямі і арыенцірамі? Праз якія вобразы і якімі сродкамі пісьменнік даследуе неацэнны духоўны скарб народа, які злачынна вынішчаўся “перманентным генацыдам”?

  • Вызначце дамінавальныя прыёмы ў паказе сямейных адносін паміж Петраком і Сцепанідай. Як пісьменніцкае ўспрыманне сям’і стасуецца з евангельскімі афарызмамі “Сям’я — першая Хрыстова Царква”, “Сям’я — падмурак Царквы”.
  •  Ці жадаеце вы ў будучым ладзіць сваю сям’ю па ўзоры сям’і Багацькаў?
  •  Ці хацелі б вы, каб у вашай сям’і былі такія ўзаемаадносіны, якія былі паміж Петраком і Сцепанідай?

глядзець фільм "Знак бяды"



1 комментарий: